audio audioduration (s) 6.02 14.7 | text stringlengths 21 147 |
|---|---|
Штэфан Цвэйг. Перакладчык Уладзімір Чапега. | |
Нябачная калекцыя. Эпізод з часу інфляцыі ў Германіі. | |
На другім прыпынку пасля Дрэздэна ў наша купэ ўвайшоў пажылы пан. | |
Ветліва павітаўся, потым, уважліва паглядзеўшы на мяне, | |
яшчэ раз асобна кіўнуў мне, як добраму знаёмаму. | |
У першы момант я не пазнаў яго, але ледзь толькі ён з лёгенькаю ўсмешкаю | |
назваў сваё прозвішча, я адразу ж успомніў. | |
Гэта быў адзін з самых знакамітых берлінскіх антыквараў, | |
да якога я да вайны нярэдка заходзіў, каб паглядзець або купіць старыя кніжкі і аўтографы. | |
Мы крыху пагаварылі аб рознай драбязе. Раптам, зусім нечакана, ён усклікнуў: " | |
Я абавязкова павінен расказаць вам, адкуль я еду. | |
За ўсе трыццаць сем гадоў працы я, стары антыквар, ніколі не сустракаў нічога падобнага. | |
Вы, мусіць, ведаеце самі, што цяпер робіцца ў антыкварным гандлі. | |
З таго часу, як вартасць грошай пачала выпарацца быццам лёгкі газ, | |
новыя багацеі раптам загарэліся жаданнем набываць гатычных мадонаў і першадрукі, карціны і гравюры старажытных майстроў. | |
Задаволіць іх попыт немагчыма, так і глядзі, каб не абабралі цябе да ніткі. | |
Дай ім волю, яны выцягнуць запінкі з манжэтаў і забяруць лямпу з пісьмовага стала. | |
Вось чаму расстарацца новага тавару ўсё цяжэй і цяжэй. | |
Прабачце, што я тут назваў таварам свяшчэнныя для вас і нас мастацкія скарбы. Але гэтае злое племя | |
да таго давяло нас, што цудоўныя гравюры старых венецыянскіх майстроў | |
пачынаеш разглядаць як эквівалент пэўнай колькасці даляраў, | |
а малюнак Гверчына як увасабленне некалькіх сотняў франкаў. | |
Ад гэтых ахопленых маніяй набыцця людзей няма ніякага ратунку. | |
І вось аднаго разу я бачу, што мая лаўка зноў спустошана, | |
і мне, мабыць, лепш будзе зачыніць на вокнах аканіцы. Так мне было сорамна бачыць у старой лаўцы, | |
яе яшчэ мой тата атрымаў у спадчыну ад дзеда, адны ўбогія крыхі хламу, | |
які раней нават старызнік з паўночнай часткі Берліна не паклаў бы на сваю каляску. | |
У такім нялёгкім становішчы мне неяк прыйшла ў галаву думка прагледзець старыя канторскія кнігі. | |
Я разлічваў знайсці ў іх каго-небудзь з былых пакупнікоў, | |
у якіх, можа, удалося б выманіць пару дублікатаў. | |
Але спісы старых кліентаў, звычайна, асабліва ў наш час, нагадваюць нешта накшталт могілак. І | |
я даведаўся з іх мала чаго. Большасць былых пакупнікоў | |
памерла, або даўно вымушана была прадаць сваю маёмасць з малатка. А | |
ад тых нямногіх, хто ўцалеў, нельга было разлічваць што-небудзь атрымаць. | |
Раптам я натыкнуўся на цэлы пачак лістоў нашага, бадай што, самага старога кліента. | |
Я толькі таму зусім забыўся пра яго, што з тысяча дзевяцьсот чатырнаццатага года, | |
з самага пачатку сусветнай вайны, ён ні разу не звярнуўся да нас з заказам або з запытаннем. | |
Перапіска яго з намі пачалася, я не перабольшу, гадоў шэсцьдзесят таму назад. | |
Ён купляў яшчэ ў таты і дзеда. Але за трыццаць сем гадоў | |
маёй самастойнай працы, наколькі мне помніцца, ніколі не наведваў нашай лаўкі. | |
Усё сведчыла пра тое, што гэта быў вельмі незвычайны, старамодны дзівак, | |
адзін з тых намаляваных пэндзлем Менцэля і Шпіцвега тыпаў, | |
рэдкія экзэмпляры якіх і цяпер можна яшчэ дзе-небудзь сустрэць у невялічкіх правінцыяльных нямецкіх гарадах. | |
Яго вельмі акуратныя лісты былі напісаны каліграфічным почыркам. | |
Сумы падкрэслены па лінейцы чырвоным чарнілам, і каб пазбегнуць памылкі, лічбы паўтараліся двойчы. | |
Да таго ж ён заўсёды скарыстоўваў вывернутыя навыварат канверты | |
і чыстыя аркушы паперы, якія заставаліся ад чужых лістоў. Усё гэта сведчыла аб выключнай дробязнасці | |
і фанатычнай скупасці безнадзейнага правінцыяла. | |
Падпісаныя гэтыя своеасаблівыя дакументы былі заўсёды, акрамя яго імя, яшчэ і поўным тытулам: | |
саветнік ляснога і эканамічнага ведамства ў адстаўцы, | |
лейтэнант у адстаўцы, кавалер ордэна Жалезнага крыжа першай ступені. | |
Адсюль можна было зрабіць вывад, што калі ён яшчэ жывы, | |
то яму, як ветэрану вайны тысяча васемсот сямідзесятага года, цяпер сама меней восемдзесят гадоў. | |
Але гэты смешны дзівак-скнара праяўляў незвычайны розум, | |
выдатнае веданне матэрыі і самы далікатны густ, калі справа тычылася калекцыяніравання старых гравюр. | |
Калі я адзін за адным падлічыў усе яго набыткі амаль за шэсцьдзесят гадоў, а за першыя з іх ён плаціў яшчэ зільбергрошамі, | |
то ўбачыў, што гэты маленькі правінцыял за час, калі за талер можна было купіць | |
цэлы стос гравюр выдатнейшых нямецкіх майстроў, | |
памалу сабраў сабе калекцыю эстампаў, якая смела заняла б самае пачэснае месца сярод | |
шумных калекцый нашых новых багацеяў. | |
Бо нават тое, што ён паспеў за паўстагоддзя набыць за маркі і пфенінгі толькі ў нас, каштавала цяпер вялізныя грошы. | |
Але ж можна было чакаць, што ён не прапускаў выпадку набыць сёе-тое | |
і на аўкцыёнах, і ў другіх антыквараў. | |
Праўда, з тысяча дзевяцьсот чатырнаццатага года мы не атрымалі ад яго ніводнага заказу. | |
Але я вельмі добра знаёмы з тым, што робіцца ў гандлі мастацкімі творамі, каб міма мяне маглі прайсці | |
продаж на аўкцыёне ці поўны распродаж вось такой калекцыі. | |
Значыцца, або гэты дзівак-чалавек яшчэ жывы, або калекцыя ў руках яго спадчыннікаў. | |
Справа гэтая зацікавіла мяне. І адразу ж на другі дзень, гэта значыць, учора ўвечары, | |
я, нядоўга думаючы, выбраўся ў адзін з самых нязносных правінцыяльных саксонскіх гарадкоў. | |
Калі я паволі ішоў з маленькай чыгуначнай станцыі па галоўнай вуліцы, | |
мне здавалася проста неверагодным, каб дзесьці тут, сярод гэтых | |
пошла аднолькавых дамкоў з іх мяшчанскім хламам, у адным з гэтых пакойчыкаў мог жыць | |
чалавек, які валодаў бездакорна поўнай калекцыяю цудоўнейшых афортаў | |
Рэмбрандта, гравюр Дзюрэра і Мантэньі. | |
На маё здзіўленне, на пошце, дзе я спытаўся, дзе жыве тут | |
саветнік ляснога і эканамічнага ведамства такі-та, мне адказалі, што стары жыве. | |
І яшчэ раніцаю я, крыху хвалюючыся, калі гаварыць шчыра, падаўся да яго. | |
Я без цяжкасці знайшоў яго кватэру. Яна была на другім паверсе | |
аднаго з тых нямудрашчых правінцыяльных дамоў, якія ў шасцідзесятых гадах | |
наспех ляпілі архітэктары-спекулянты. На першым паверсе жыў кравец, | |
на другім злева блішчала металічная шыльдачка з прозвішчам паштмайстра, | |
а справа фарфоравая таблічка з прозвішчам саветніка ляснога і эканамічнага ведамства. | |
На мой нясмелы званок адразу ж адчыніла | |
старэнькая, сівенькая жанчына ў чыстым чорным каптуры. | |
Я падаў ёй сваю візітоўку і спытаўся, ці можна пабачыцца з панам саветнікам. | |
Здзіўлена, з відавочным недаверам паглядзела яна спачатку на мяне, | |
потым на картку. У гэтым глухім кутку, у гэткім старамодным доме | |
з'яўленне чужога чалавека было, відаць, вялізнаю падзеяю. | |
Тым не менш, яна ветліва папрасіла мяне пачакаць і пайшла з карткаю ў пакой. | |
Спачатку я пачуў адтуль яе шэпт, і раптам загучаў магутны, грукатлівы мужчынскі голас: " | |
А-а, пан Р з Берліна, | |
з вялікай антыкварнай фірмы? Вельмі рады. Хай праходзіць". | |
І адразу ж старэнькая зноў дробненька патупала да дзвярэй і запрасіла мяне зайсці. | |
Я зняў паліто і пайшоў. Пасярэдзіне сціпла абстаўленага пакоя | |
стаяў на ўвесь рост стары, але даволі моцнага складу мужчына з густымі вусамі, | |
у паўваеннага крою хатняй куртцы са шнурамі і радасна працягваў мне абедзве рукі. | |
Але гэтаму шырокаму жэсту самай шчырай гасціннасці супярэчыла нейкая дзіўная здранцвеласць ягонае паставы. | |
Ён не зрабіў ні кроку мне насустрач, і каб паціснуць яго працягнутую руку, | |
я, крыху збянтэжаны такім прыёмам, вымушаны быў падысці да яго ўсутыч. | |
І вось, калі я ўжо збіраўся дакрануцца да яго рукі, я раптам заўважыў, што яна нерухома застыла ў паветры |
End of preview. Expand in Data Studio
- Downloads last month
- 33